афіцыйна прызначаны, прыведзены да агульнай прысягі перакладчык нямецкай, рускай і беларускай моў у Германіі
Бюро перакладаў Юліі Шмідт
ПЕРАКЛАДЫ НА НЯМЕЦКУЮ, РУСКУЮ І БЕЛАРУСКУЮ мовы
Юлія Шмідт, M.A.
афіцыйна прызначаны, прыведзены да агульнай прысягі перакладчык нямецкай, рускай і беларускай моў у Германіі (з 2013 г.)
ВЫ АТРЫМАЕЦЕ
-
Уважлівае стаўленне
-
Дасведчанага і надзейнага партнёра
-
Вусныя і пісьмовыя пераклады на внузскім узроўні ад носьбіта мовы
-
Абарону дадзеных прадстаўленай Вамі інфармацыі
-
Міжкультурны кантакт
МАЕ ГАРАНТЫІ
-
Якасць
дзякуючы бесперапыннаму павышэнню кваліфікацыі і цудоўнаму валоданню нямецкай, рускай і беларускай мовамі (у тым ліку норм арфаграфіі, пунктуацыі, граматыкі і г. д.)
-
Фарматаванне тэкстаў
пераклады фарматуюцца такім чынам, каб яны максімальна адпавядалі арыгіналу
-
Канфідэнцыяльнасць
зразумела, Вы можаце разлічваць на беражлівае і канфідэнцыйнае абыходжанне з Вашымі дакументамі
-
Задаволеныя кліенты
Засведчаныя пераклады
Руская / беларуская <-> нямецкая
Вашы дакументы на рускай або беларускай мове павінны быць прадстаўлены ў нямецкія органы ўлады? Тады Вам неабходны іх засведчаны пераклад. Вашы дакументы для заключэння шлюбу, прызнання Вашай прафесіі, даведкі аб несудзімасці, дыпломы аб адукацыі, вадзіцельскае пасведчанне і многае іншае Вы можаце даверыць мне як афіцыйна прызначанаму і прыведзенаму да агульнай прысягі перакладчыку!
Вусныя пераклады
Руская / беларуская <-> нямецкая
Калі Вы хочаце заключыць шлюб з асобай, якая размаўляе на рускай або беларускай мове, або збіраецеся правесці тэрміновае натарыяльнае засведчанне з асобай, якая не валодае ў дастатковай ступені нямецкай мовай, неабходна прысутнасць прысяжнага перакладчыка. У гэтых і многіх іншых выпадках я буду рада аказаць Вам падтрымку ў якасці афіцыйна прызначанага і прысяжнага перакладчыка.
Лінгвістычная экспертыза
Руская / беларуская <-> нямецкая
Вам патрэбна лінгвістычная экспертыза аб нямецкім эквіваленце Вашага славянскага прозвішчы?
Ці Вы хочаце падаць заяву, бо хтосьці абразіў Вас па-расейску?
У гэтых і многіх іншых сітуацыях я з'яўляюся Вашым надзейным партнёрам, валодаючым спецыялізаванымі лінгвістычнымі ведамі.
Падрыхтаваная мной лінгвістычная экспертыза з'яўляецца важным дакументам для нямецкіх ЗАГСаў і г. д.