афіцыйна прызначаны, прыведзены да агульнай прысягі перакладчык нямецкай, рускай і беларускай моў у Германіі
КОШТЫ ПАСЛУГ
У залежнасці ад складанасці і тэматыкі цэны на пераклады могуць вар'іравацца. Звяжыцеся са мной – і я падрыхтую для вас індывідуальнае, выгаднае і ні да чаго не абавязвае прапанову аб кошце.
Я прымаю ў разлік індывідуальны маштаб працы і ступені складанасці; пры аб'ёмных замовах я гатовая прапанаваць Вам зніжку.
Пераклады могуць быць атрыманы заказчыкам асабіста альбо адпраўленыя яму поштай – заказным лістом з трэкінг-нумарам (паштовыя выдаткі аплачваюцца дадаткова).
Засведчаныя пераклады
руская ↔ нямецкая
беларуская ↔ нямецкая
Кошт засведчаных перакладаў "стандартных дакументаў" (дыпломы, пасведчанні аб нараджэнні, шлюбе, пасведчанні кіроўцы і інш.) Вы знойдзеце тут.
Звярніце, калі ласка, увагу, што выніковы кошт можа быць агучаны толькі пасля таго, як я ўбачу Ваш(і) дакумент(ы) (у выглядзе скана ці фота).
Мінімальная сума заказу на дадзены момант складае 40 еўра. Я буду рада даць Вам больш падрабязную інфармацыю па электроннай пошце ці па тэлефоне.
Цэны на пераклады тэкстаў звычайна разлічваюцца ў залежнасці ад колькасці радкоў у дакументах. Стандартны радок уключае 55 знакаў з прабеламі (падлічваецца агульная колькасць знакаў, якая затым дзеліцца на 55, каб атрымаць наяўную колькасць радкоў). Кошт я разлічваю на падставе Закона аб узнагародзе і кампенсацыі ў судаводстве ФРГ (JVEG): прыкладна 1,80 еўра за адзін радок.
У выпадку тэрміновых перакладаў (на працягу 24 гадзін, перакладаў, выкананых з вечара да раніцы, у выхадныя дні і г.д.) за выкананую працу спаганяецца надбаўка ў памеры ад 50% да 100% ад базавага кошту.
Вусныя пераклады (паслядоўныя)
руская ↔ нямецкая
беларуская ↔ нямецкая
Ганарар за вусны пераклад разлічваецца пагадзінна, таксама магчыма абумоўленае паушальное ўзнагароджанне.
Працоўны час складаецца з дарогі ад дома да месца працы (туды і назад; як правіла, складае 1 гадзіну), часу чакання і знаходжання на перакладзе. Час працы акругляецца да паўгадзіны ў большы бок.
Ганарар за вусныя пераклады я разлічваю на падставе Закона аб узнагародзе і кампенсацыі ў судаводстве ФРГ (JVEG): 85 еўра ў гадзіну.
Паушальнае ўзнагароджанне за вусны пераклад
-
150 еўра - пры падачы заявы аб заключэнні шлюбу ў Дрэздэне і ваколіцах;
-
200 еўра - пры рэгістрацыі шлюбу ў Дрэздэне і ваколіцах
Электронны
пераклад
Вы таксама можаце атрымаць завераны пераклад Вашых дакументаў па электроннай пошце ў электронным выглядзе (у фармаце PDF):
5 еўра - за дакумент-у выглядзе простага PDF-файла (з подпісам і пячаткай)
10 еўра - за дакумент-у выглядзе PDF-файла з кваліфікаваным электронным подпісам
Дублікаты
перакладаў
Вы можаце атрымаць дадатковыя асобнікі засведчаных перакладаў Вашых дакументаў:
-
10 еўра за адзін дадатковы асобнік аднаго раней выкананага мной перакладу
Паштовыя
выдаткі
заказны ліст (з трэкінг-нумарам для адсочвання перамяшчэння ліста)
-
5 еўра - унутры Германіі;
-
10 Еўра - міжнародная адпраўка
АБО
просты ліст
-
2 еўра - унутры Германіі.